Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 снежня 2020, 14:54

Галоўчанка назваў рост дабрабыту насельніцтва галоўнай мэтай праграмы дзейнасці ўрада да 2025 года

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рост дабрабыту насельніцтва з'яўляецца галоўнай мэтай праграмы дзейнасці ўрада да 2025 года, паведаміў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка сёння ў Палаце прадстаўнікоў, прадстаўляючы праграму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Галоўнымі мэтавымі арыенцірамі дзеянняў урада вызначаны павышэнне дабрабыту і дасягненне высокіх стандартаў жыцця насельніцтва краіны", - сказаў Раман Галоўчанка.

У аснове работы ўрада будзе стварэнне спрыяльных умоў для інвесціравання, зніжэнне рызык для інвестараў і паляпшэнне бізнес-асяроддзя, адзначыў прэм'ер-міністр. Прычым умовы для развіцця бізнесу павінны быць не толькі ў Мінску, але і рэгіёнах.

Кіраўнік урада таксама анансаваў прыняцце праграмы развіцця канкурэнцыі.

Раман Галоўчанка звярнуў увагу на праблему нізкай інавацыйнай актыўнасці ў эканоміцы. "Таму акрамя ўдасканалення традыцыйнай эканомікі будзем настойліва фарміраваць так званую новую эканоміку, дзе аснову будуць складаць інтэлектуальныя прадукты і паслугі", - паабяцаў прэм'ер-міністр. Для гэтага плануюць перафармаціраваць сістэму дзяржпадтрымкі інавацыйнай сферы. У прыватнасці, прадугледзець мэтавую фінансавую падтрымку праектаў па стварэнні новых прарыўных вытворчасцей.

У наступнай пяцігодцы ўрад хоча рэалізаваць маштабныя праекты будучага ў сферы электратранспарту, інавацыйнай аховы здароўя, фармацэўтыцы, укараненне разумных гарадоў, дакладнага земляробства.

Адна з мэт - нарасціць экспарт тавараў і паслуг у 2025 годзе да $50 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі