Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 сакавіка 2023, 13:29

Галоўчанка: на працягу некалькіх гадоў пытанне забеспячэння агароднінай закрытага грунту ў зімовы сезон будзе вырашана

7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На працягу некалькіх гадоў пытанне забеспячэння агароднінай закрытага грунту ў зімовы сезон будзе вырашана. Аб гэтым расказаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка пасля нарады ў пытаннях развіцця цяплічнай вытворчасці ў ААТ "ДарОРС", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Аб'ёмы вытворчасці прадукцыі так званага баршчавога набору (бульбы, цыбулі, морквы, буракоў. - Заўвага БЕЛТА) значна вышэйшыя за патрэбнасці ўнутранага рынку. Уся так званая асенняя агародніна захоўваецца ў стабфондах, сховішчах арганізацый і гэтак далей. Ёсць праблемы ў пэўныя перыяды часу з прадукцыяй закрытага грунту - агурок, тамат, зеляніна і травы", - расказаў прэм'ер-міністр.

Паводле яго слоў, агульны аб'ём вытворчасці гэтых культур таксама большы за ўнутраны попыт, аднак у зімовы ці асенне-зімовы перыяд не хапае ўласнага аб'ёму агародніны. "Напрыклад, па агурках мы закрываем каля 40 працэнтаў. Праблемы з пастаўкамі няма, таму што ў нас ёсць імпарт з дружалюбных краін, але цана на іх вышэйшая. Таму стаіць задача збалансаваць вытворчасць агародніны закрытага грунту ў краіне для таго, каб у нас не было правалу ў зімовы перыяд. Тэхналагічна гэта зрабіць нескладана. Нам не хапае вытворчасці агуркоў і таматаў з дасветкай. На прыкладзе ААТ "ДарОРС", дзе ўжо выкарыстоўваюцца цяпліцы 4-га і 5-га пакалення з дасветкай, мы разгледзелі, які аб'ём інвестыцый нам неабходна накіраваць на развіццё такіх цяпліц. Думаю, на працягу некалькіх гадоў гэта пытанне будзе вырашана", - адзначыў Раман Галоўчанка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі