Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 сакавіка 2023, 17:50

Галоўчанка: мы працуем у рэальных умовах і ведаем, чым жыве сёння кожнае прадпрыемства

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад працуе ў рэальных умовах і ведае, чым жыве сёння кожнае прадпрыемства, заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на пасяджэнні Савета Міністраў аб выніках работы эканомікі за 2022 год і вырашэнні актуальных задач сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2023 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Напрыклад, мы абавязаны па годзе вырабіць 50 тыс. трактароў, 850 тыс. халадзільнікаў, 6800 грузавікоў, 4,3 млн шын і гэтак далей. Такіх таварных груп 43. Іх доля ў дабаўленай вартасці прамысловасці - 20 працэнтаў. Аналагічны падыход і па экспарце. Даведзены заданні па больш як 40 таварных пазіцыях. Іх доля ў экспарце тавараў краіны - 40 працэнтаў і вышэй. Напрыклад, плануем прадаць на знешнія рынкі 1300 аўтобусаў, 26,5 тыс. легкавых аўтамабіляў, 24 млн кв.м керамічнай пліткі, 313 тыс. т сыру, тварагу і гэтак далей", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, усе даведзеныя планы штотыднёва разглядаюцца ва ўрадзе. "Сітуацыя розная. У сярэднім нельга гэту карціну аналізаваць. Проста я сярэднія лічбы бяру для больш комплекснага разумення. Але лічбы па студзені і лютым ёсць розныя. Калі машынабудаванне, харчовая прамысловасць у цэлым выконваюць свае абавязацельствы, то па будаўнічай галіне, часткова па наменклатуры "Беллегпрама" ёсць адхіленні ў адмоўны бок. Але, калі ў цэлым узяць "Беллегпрам", то карціна добрая. Гэтыя пытанні я асабіста стаўлю перад віцэ-прэм'ерамі, якія вядуць гэту работу са сваімі міністрамі. І штотыднёва фактычна ва ўрадзе пытанні выканання матрыц задач разглядаюцца. Заслухоўваюцца дырэктары прадпрыемстваў. І па складскіх запасах заслухоўваюцца. Мы працуем у рэальных умовах і ведаем, чым жыве кожнае прадпрыемства цяпер. Гэта галоўнае, што ўдалося стварыць такую сістэму кантролю па таварных пазіцыях і канкрэтных прадпрыемствах", - адзначыў прэм'ер-міністр.

"Год толькі пачаўся. Першы квартал мы будзем бачыць у красавіку. Таму, паглядзім, пройдзе першы квартал, даложыце", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі