Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 сакавіка 2023, 17:03

Галоўчанка: міжрэгіянальнае супрацоўніцтва дапамагло забяспечыць рэкордны тавараабарот з РФ

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва дапамагло забяспечыць рэкордны тавараабарот з Расійскай Федэрацыяй. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ў Маскве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі бок з усёй адказнасцю падышоў да выканання мерапрыемстваў саюзных праграм, адзначыў Раман Галоўчанка. "У рамках сумеснай работы выканана практычна 75 працэнтаў ад агульнай колькасці задач і цалкам рэалізавана 8 праграм, - расказаў ён. - Пакет інтэграцыйных дакументаў, прыняты ў 2021 годзе, быў своечасовым, і ўсе ў гэтым пераканаліся ўжо. Яшчэ застаюцца не да канца вырашаныя пытанні, але мы знаходзім выхад, выкарыстоўваючы пры гэтым усе існуючыя інструменты. З даты апошняга пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы прайшло больш за год, але, нягледзячы на гэта, узаемадзеянне ажыццяўлялася на высокім арганізацыйным узроўні".

У мінулым годзе былі прыняты 42 пастановы, 3 рэзалюцыі і адна дырэктыва, расказаў прэм'ер-міністр. "Сярод іх - рашэнне, накіраванае на дэбюракратызацыю парадку прыняцця праграм і праектаў Саюзнай дзяржавы, зняцце абмежаванняў на сферы рэалізацыі гэтых праектаў, якія фінансуюцца з саюзнага бюджэту, што дало магчымасць павысіць эфектыўнасць усіх напрамкаў супрацоўніцтва. Паскораны рытм двухбаковай работы задаюць і лідары нашых краін, якія маюць вельмі насычаны і шчыльны графік узаемных кантактаў. Вынік такой сістэмнай і мэтанакіраванай работы больш чым відавочны. Лічбы па рэкордным тавараабароце адлюстроўваюць нашы сумесныя намаганні", - дадаў кіраўнік беларускага ўрада.

Важную ролю ў гэтым адыграла і міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, падкрэсліў ён. "У 2022 годзе Беларусь наведала больш за сто дэлегацый рознага ўзроўню суб'ектаў Расійскай Федэрацыі. Адбылася прыкладна такая ж колькасць візітаў беларускіх дэлегацый у расійскія рэгіёны", - сказаў Раман Галоўчанка.

Ён таксама адзначыў, што стараецца наведваць расійскія рэгіёны як мага часцей і запрасіў прэм'ер-міністра Расійскай Федэрацыі Міхаіла Мішусціна чарговы раз наведаць Беларусь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі