6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маркетплэйс Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) стане вітрынай фінансавых, банкаўскіх і страхавых паслуг. Аб гэтым заявіў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка ў інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.
Біржа плануе запусціць фінансавы маркетплэйс. "Фінансавыя паслугі - гэта такі ж тавар у дадзеным выпадку. Таму задума БВФБ - зрабіць вітрыну ўсіх фінансавых, банкаўскіх, фондавых, страхавых паслуг для таго, каб гэта было зручна кліенту. І ён мог або інвесціраваць свае сродкі, напрыклад, праз куплю тых ці іншых каштоўных папер (акцый, аблігацый), токенаў, або выбраць крэдытныя, фінансавыя паслугі, якія для яго цікавыя на гэты момант", - сказаў Раман Галоўчанка.
Праведзена апытанне банкаўскіх, страхавых, фінансавых арганізацый. "Больш за 85 працэнтаў рэспандэнтаў адназначна адказалі, што ім гэта цікава і яны гатовы да такой новай мадэлі работы", - адзначыў кіраўнік Нацбанка.
Як паведамлялася, запуск маркетплэйса намечаны на 15 снежня па адрасе finmarket.by. Доступ да пляцоўкі будзе магчымы праз сайт БВФБ або непасрэдна праз браўзер. Цяпер вядзецца работа з эмітэнтамі па адборы надзейных і цікавых для інвестараў каштоўных папер.-0-