Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 кастрычніка 2024, 12:24

Галоўчанка: лічбавізацыя павінна стаць эфектыўным інструментам інтэграцыі ў рамках ЕАЭС

1 кастрычніка, Ерэван /Кар. БЕЛТА/. Лічбавізацыя павінна стаць эфектыўным інструментам інтэграцыі ў рамках ЕАЭС. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на пленарным пасяджэнні Еўразійскага эканамічнага форуму з удзелам кіраўнікоў урадаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лічбавізацыі павінна стаць эфектыўным інструментам інтэграцыі, падкрэсліў Раман Галоўчанка, выступаючы ў пачатку пасяджэння. "Яна павінна не замяняць сабой інтэграцыйныя працэсы, а ствараць тую платформу, якая дазволіць ажыццяўляць бясшвовае прымяненне тых рашэнняў, якія прымаюцца на ўзроўні ўрадаў і кіраўнікоў дзяржаў ЕАЭС", - адзначыў ён.

Сёння ў саюзе ўжо ўкараняюцца адзіныя лічбавыя дакументы для перамяшчэння і скразной прасочвальнасці грузаў, звярнуў увагу прэм'ер. "Гэта, напэўна, адна з самых удалых на гэты момант сфер прымянення лічбавай трансфармацыі саюза. Актыўна прымяняецца нашымі краінамі таксама і лічбавая маркіроўка тавараў. Дзякуючы гэтаму інструменту ў нашых краін з'явілася рэальная магчымасць алічбоўкі таварных патокаў, ідэнтыфікацыі і адсочвання кожнага віду тавараў, - расказаў Раман Галоўчанка. - Развіваюцца і інтэгруюцца лічбавыя гандлёвыя платформы. Інтэнсіўна ідзе лічбавізацыя фінансавых і біржавых рынкаў, плацежных сістэм і інструментаў. Сур'ёзная ўвага ўдзяляецца пытанням кібербяспекі. Пры гэтым у праведзенай у рамках ЕАЭС рабоце па алічбоўцы значная роля адведзена рэалізацыі агульных працэсаў з дапамогай інтэграванай інфармацыйнай сістэмы, якая аб'ядноўвае ўсе дзяржавы-члены. Але, на жаль, тут ёсць і праблемы".

Паводле слоў беларускага прэм'ера, тэмпы ўводу агульных працэсаў не адпавядаюць запланаваным, як і тэмпы падключэння дзяржаў да ўжо ўведзеных агульных працэсаў. "З уведзеных 39 агульных працэсаў усе дзяржавы-члены падключаны толькі да 21, пры гэтым інфармацыйны абмен ажыццяўляецца толькі па 18. Мяркую, што трэба падыходзіць да вырашэння гэтага пытання больш прагматычна і ісці, як кажуць, ад жыцця. Варта яшчэ раз прадметна прааналізаваць стан работы па ўводзе агульных працэсаў і далучэнні да іх, паглядзець, які эфект гэта дае. Магчыма, і не варта гнацца за нейкай канкрэтнай лічбай і чаго б гэта ні каштавала выйсці на абумоўленую колькасць агульных працэсаў. Трэба вызначыць, якія з іх найбольш прыярытэтныя, рэалізацыя якіх з іх дасць самы істотны ўклад для развіцця ЕАЭС, і сканцэнтравацца менавіта на іх. Неабходна паглядзець, што перашкаджае ўсім краінам зладжана падключацца да агульных працэсаў, якія ёсць праблемы. Магчыма, сітуацыя звязана з інтэграцыяй нацыянальных сістэм і абменам даных. Калі гэта пытанне тэхнічнае, яго трэба вырашаць тэхнічна. Калі гэта пытанне закранае, на думку нейкай краіны-члена, частку суверэнітэту, трэба таксама ўзважана і ўдумліва прымаць па іх рашэнні", - звярнуў увагу кіраўнік беларускага ўрада.

Краіны пяцёркі праводзяць актыўную работу па фарміраванні агульнага рынку саюза, які прызначаны забяспечыць чатыры свабоды: свабоду перамяшчэння тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы на ўсёй прасторы саюза.

III Еўразійскі эканамічны форум праходзіць 30 верасня - 1 кастрычніка 2024 года ў Ерэване (Рэспубліка Арменія). Форум прымеркаваны да пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета з удзелам кіраўнікоў урадаў дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза і дзяржаў-наглядальнікаў. Мерапрыемства праходзіць у рамках старшынства Рэспублікі Арменія ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза ў 2024 годзе.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі