Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 кастрычніка 2020, 17:52

Галоўчанка: лабісты бюджэтных дадатковых расходаў павінны прапанаваць рэальныя крыніцы даходаў

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бюджэт Беларусі на 2021 год фарміруецца ва ўмовах нестабільнай эканамічнай кан'юнктуры, лабісты бюджэтных дадатковых расходаў павінны прапанаваць крыніцы даходаў. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка сёння на пасяджэнні Савета Міністраў, дзе абмяркоўваюцца праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі і рэспубліканскага бюджэту на 2021 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Звяртаю ўвагу, што бюджэт будучага года фарміруецца ва ўмовах нестабільнай эканамічнай кан'юнктуры. Магчымасці бюджэтнага стымулявання істотна абмежаваны з улікам неабходнасці выканання ўсіх сацыяльных абавязацельстваў дзяржавы і своечасовага пагашэння і абслугоўвання дзяржаўнага доўгу. Таму лабістам дадатковых расходных абавязацельстваў трэба мець у наяўнасці рэальныя прапановы па адпаведных крыніцах даходаў", - сказаў Раман Галоўчанка.

Асноўныя параметры праекта бюджэту 2021 года і прапановы па карэкціроўцы Падатковага кодэкса разгледжаны і ў цэлым адобраны раней на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна. Кіраўнік урада папрасіў міністра фінансаў Юрыя Селіверстава далажыць, як выкананы даручэнні па ўрэгуляванні спрэчных момантаў, якія патрабавалі прапрацоўкі і ўзгаднення.

"Гэта пытанні акцызнай палітыкі на тытунь, аптымізацыі льгот па падатку на дабаўленую вартасць, а таксама аб'ёмы расходаў бюджэту, звязаных з эпідэміялагічнай сітуацыяй", - растлумачыў прэм'ер-міністр.

Паводле ацэнкі Рамана Галоўчанкі, асобныя льготы "даўно страцілі стымулюючую накіраванасць і могуць разглядацца як неэфектыўная дзяржаўная падтрымка".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі