Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 сакавіка 2023, 17:01

Галоўчанка: ключавыя галіны эканомікі адаптаваліся да існуючых умоў

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ключавыя галіны эканомікі адаптаваліся да існуючых умоў, заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на пасяджэнні Савета Міністраў пад кіраўніцтвам кіраўніка дзяржавы аб выніках работы эканомікі за 2022 год і вырашэнні актуальных задач сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2023 годзе.

"У рабоце рэальнага сектара захоўваем мабілізацыйны падыход 2022 года, які апраўдаў сябе. Вынікі студзеня сведчаць, што ключавыя галіны эканомікі адаптаваліся да існуючых умоў. Мінпрам спрацаваў на ўзроўні 104,9 працэнта, "Беллегпрам" - 105,5 працэнта, "Белнафтахім" - 102,5 працэнта, "Белдзяржхарчпрам" - 124,9 працэнта. Паводле аператыўных даных, індэкс фізічнага аб'ёму прамысловай вытворчасці за 2 месяцы павялічыўся яшчэ на 2,3 працэнтнага пункта і склаў 98,2 працэнта. У цэлым па студзені зніжэнне ВУП тэхнічна абумоўлена высокай базай (студзеня. - Заўвага БЕЛТА) 2022 года па асобных галінах. Такая ж тэндэнцыя будзе назірацца па выніках лютага. У сакавіку выйдзем на тэмпы вышэйшыя за 100 працэнтаў", - сказаў Раман Галоўчанка.

Пры гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу ўрада, што варта арыентавацца ў тым ліку і на высокую базу мінулых перыядаў, а не на тое, што страцілі ў 2022 годзе. "Нам трэба дабаўляць, ды яшчэ і як дабаўляць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Гэтыя абавязацельствы мы называем матрыцай задач. Гэта штотыднёвы кантроль даведзеных заданняў у натуральных велічынях. Гэта нарошчванне вытворчасці праз канкрэтныя таварныя пазіцыі", - дапоўніў Раман Галоўчанка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі