Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 мая 2022, 15:56

Галоўчанка: харчбяспека - ключавы фактар захавання суверэнітэту краін Садружнасці

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Харчовая бяспека - важная частка эканамічнай бяспекі і ключавы фактар захавання суверэнітэту краін СНД. Такое меркаванне выказаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на чарговым пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якое праходзіць сёння ў фармаце відэа-канферэнц-сувязі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У якасці прыярытэтных задач на бліжэйшую перспектыву і кропак далейшага росту бачым наступныя. Перш за ўсё, уяўляецца важным прадоўжыць сістэмную сумесную работу па выкананні плана мерапрыемстваў па рэалізацыі першага этапу Стратэгіі эканамічнага развіцця СНД на перыяд да 2030 года. Пры неабходнасці будзем карэкціраваць яе з улікам бягучых рэалій", - сказаў Раман Галоўчанка.

Таксама ён адзначыў, што трэба сур'ёзна заняцца ліквідаваннем існуючых гандлёвых бар'ераў і абмежаванняў у рамках дзеючай у СНД зоны свабоднага гандлю таварамі. "Абстаноўка, якая складваецца, вымушае нас пераасэнсаваць многія падыходы па рэгуляванні знешняга гандлю і шукаць дадатковыя рэзервы па недапушчэнні дэфіцыту прыярытэтна значных тавараў. Адначасова лічым вельмі важным паскорыць падрыхтоўку пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі, заснаванні, дзейнасці і ажыццяўленні інвестыцый з мэтай яго падпісання на асеннім пасяджэнні савета кіраўнікоў урадаў СНД у Нур-Султане", - паведаміў прэм'ер-міністр.

Паводле слоў Рамана Галоўчанкі, важнай часткай эканамічнай бяспекі і ключавым фактарам захавання суверэнітэту краін СНД з'яўляецца харчовая бяспека. "Выканкам СНД у канцы студзеня 2022 года звярнуўся ва ўрады краін з просьбай накіраваць прапановы ў праект стратэгіі развіцця і ўзаемадзеяння харчовых сістэм нашых дзяржаў. Думаю, што прыняцце і рэалізацыя гэтай стратэгіі будзе садзейнічаць устойліваму развіццю ўнутранай вытворчасці прадуктаў харчавання, прадухіленню ўнутраных і знешніх пагроз харчовай бяспецы, фарміраванню стратэгічных запасаў якасных харчовых прадуктаў", - падкрэсліў кіраўнік урада.

Прэм'ер-міністр нагадаў, што 8 красавіка 2022 года Еўрапейскі саюз спыніў допуск на сваю тэрыторыю аўтатранспартных сродкаў, зарэгістраваных у Беларусі і Расіі. Выключэнні датычацца перавозак толькі асобных відаў прадукцыі. "У сувязі з гэтым мы пераарыентуем грузапатокі на іншыя напрамкі. Лічу неабходным максімальна задзейнічаць патэнцыял унутранага транспартнага рынку Садружнасці. Тут ёсць рэзервы. У ЕАЭС у нас прынята праграма паэтапнай лібералізацыі кабатажных перавозак грузаў. Лічу, што ў рамках Садружнасці нам таксама неабходна прыняць меры па ўдасканаленні транспартных калідораў, стварэнні сучасных умоў для перамяшчэння грузаў паміж дзяржавамі - удзельніцамі СНД, зняцці абмежаванняў на перамяшчэнне фізічных асоб і ўсіх відаў транспарту ўнутры Садружнасці", - канстатаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі