ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 мая 2023, 17:13

Галоўчанка: дасягнуць тавараабароту ў памеры $500 млн з Уладзімірскай вобласцю рэальна

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дасягнуць тавараабароту ў памеры $500 млн з Уладзімірскай вобласцю па выніках бягучага года цалкам рэальна. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з губернатарам Уладзімірскай вобласці Расіі Аляксандрам Аўдзеевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімірская вобласць з'яўляецца значным гандлёвым партнёрам Беларусі, адзначыў Раман Галоўчанка. "Прэзідэнт Беларусі высока ацаніў рэзультаты супрацоўніцтва Беларусі і Уладзімірскай вобласці, мяркуючы па выніках сённяшняй нарады. На гэтым мерапрыемстве ён акрэсліў кола перспектыўных пытанняў для нарошчвання аб'ёмаў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Наша сустрэча павінна быць прысвечана пераводу гэтых пытанняў у практычную плоскасць", - падкрэсліў ён.

Раман Галоўчанка таксама адзначыў, што аб'ём узаемнага гандлю дэманструе значную дынаміку. "Тавараабарот перасягнуў $410 млн і павялічыўся амаль на 20 працэнтаў да ўзроўню 2021 года. Добрую дынаміку дэманструе і пачатак гэтага года. Аб'ём двухбаковага гандлю вырас практычна на трэць да адпаведнага перыяду мінулага года і дасягнуў амаль $100 млн. З улікам добрага зачыну ў пачатку бягучага года лічба ў памеры $500 млн па выніках 2023 года будзе цалкам пад'ёмная. Я сказаў бы, што гэта не вельмі складаная задача, якую неабходна ўзяць на арыенцір", - заявіў кіраўнік беларускага ўрада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі