Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 кастрычніка 2022, 14:19

Галоўчанка: беларускія экспарцёры ў гэтым годзе справіліся з сур'ёзнымі выклікамі

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія экспарцёры ў гэтым годзе справіліся з сур'ёзнымі выклікамі. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас інфармавання прадстаўнікоў сілавога блока па пытаннях ваенна-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай абстаноўкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У пачатку года была праблема разрыву транспартна-лагістычных ланцужкоў. Многія традыцыйныя маршруты перавозак грузаў сталі для нас закрыты, тыя, што засталіся - падаражэлі ў разы. Гэта быў вельмі сур'ёзны выклік, з якім нам давялося працаваць", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, урадам была праведзена вялікая работа па перакідцы грузапатокаў, выбудоўванні новых схем перавозак, зніжэнні тарыфаў. "Цяпер у нас практычна няма праблем з экспартам тавараў", - звярнуў увагу прэм'ер-міністр.

Як адзначыў кіраўнік урада, фінансавыя вынікі работы эканомікі ў цэлым станоўчыя. "За студзень - ліпень у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года выручка прадпрыемстваў павялічылася больш як на 10 працэнтаў. 2022 год за апошнія пяць гадоў стане рэкордным па ўраджаі збожжавых. Паспяхова працуюць нашы буйныя прамысловыя прадпрыемствы. У жніўні павялічылася вытворчасць кар'ерных самазвалаў на 32 працэнты, трактароў - на 7 працэнтаў, інтэгральных мікрасхем - на 18 працэнтаў, тэлевізараў - на 19 працэнтаў", - паведаміў Раман Галоўчанка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі