19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская эканоміка ў студзені захоўвае тэндэнцыю росту. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час пасяджэння Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Ёсць ужо інфармацыя аб тым, як мы спрацавалі ў студзені. Эканоміка захоўвае тэндэнцыю росту. ВУП вырас на 3,7 працэнта. Добрыя тэмпы назіраем у будаўніцтве, у сельскай гаспадарцы, у інфармацыі і сувязі. Даволі высокая спажывецкая актыўнасць насельніцтва захоўваецца. Істотна прыбавіў рознічны тавараабарот пры захаванні ўмеранага ўзроўню інфляцыі", - сказаў Раман Галоўчанка.

Прамысловая вытворчасць у студзені вырасла амаль на 3 працэнты. "Старт нядрэнны, але трэба прыбаўляць да мэтавай задачы на першы квартал. Нагадаю, гэта рост на 3,7 працэнта", - адзначыў прэм'ер-міністр.-0-