21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская эканоміка ў 2023 годзе, нягледзячы на ўсе выклікі і складанасці, паказала сваю ўстойлівасць. Аб гэтым сказаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на пасяджэнні Саўміна з парадкам дня аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэспублікі ў 2023 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Захавана макраэканамічная збалансаванасць. Дадатнае сальда знешняга гандлю - $481 млн. У параўнанні з 2022 годам сальда знізілася, але таму ёсць аб'ектыўныя прычыны. Дзве з іх ключавыя - гэта зніжэнне экспартных цэн больш як на 15 працэнтаў па шырокай наменклатуры тавараў і рост інвестыцыйнага імпарту ў 1,6 раза з улікам рэалізацыі значнай колькасці інвестыцыйных праектаў у рэспубліцы", - сказаў Раман Галоўчанка.
Паводле яго слоў, у эканоміку прыцягнута $1,6 млрд прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове. "Прырост у параўнанні з 2022 годам - 7,3 працэнта, і 75 працэнтаў ад гэтага аб'ёму прамых замежных інвестыцый укладзены ў рэальны сектар", - дадаў прэм'ер-міністр.
"Інфляцыя - у прагнозных параметрах. Прырост спажывецкіх цэн у гадавым выражэнні склаў 105,8 працэнта пры прагнозе не больш за 107-108 працэнтаў. Гэта адзін з самых нізкіх паказчыкаў інфляцыі сярод краін - удзельніц ЕАЭС", - адзначыў кіраўнік урада.
Тэмп росту валавога ўнутранага прадукту склаў 103,9 працэнта пры заданні 103,8 працэнта. Высокія тэмпы прамысловай вытворчасці забяспечаны Мінпрамам (112,6 працэнта), Мінсельгасхарчам (105,9 працэнта), канцэрнамі "Белнафтахім" (108,9 працэнта) і "Белдзяржхарчпрам" (106,5 працэнта).
"Агульны вывад - эканоміка ў 2023 годзе, нягледзячы на ўсе выклікі і складанасці, спрацавала нядрэнна, паказала сваю ўстойлівасць нават у гэтых умовах", - падкрэсліў Раман Галоўчанка.-0-