19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская эканоміка два гады запар (у 2023 і 2024 гадах) паказвала рост вышэйшы за сярэднесусветныя значэнні. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час пасяджэння Савета Міністраў аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі за 2024 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Другі год запар эканоміка паказвае рост вышэйшы за мэтавыя параметры і сярэднесусветныя значэнні. Тэмп росту валавога ўнутранага прадукту за 2024 год склаў 104 працэнты пры заданні 103,8 працэнта. Асноўнымі драйверамі сталі прамысловасць, будаўніцтва, гандаль і транспартная дзейнасць. Прынятыя сістэмныя рашэнні па забеспячэнні ўстойлівай работы галін далі магчымасць выйсці і на дадатны фінансавы рэзультат работы эканомікі. Аб'ём атрыманага чыстага прыбытку склаў больш як Br16 млрд пры росце да 2023 года на 8,8 працэнта. Колькасць стратных арганізацый скарацілася да мінімальных значэнняў за апошнія 10 гадоў", - сказаў Раман Галоўчанка.

Ён падкрэсліў, што ў 2024 годзе ўдалося вырашыць важнейшыя задачы, якія пастаўлены кіраўніком дзяржавы і прадугледжаны праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця. "Забяспечаны рост дабрабыту нашых грамадзян. Рэальныя даходы насельніцтва, гэта значыць ачышчаныя ад уплыву інфляцыі, выраслі на 9,7 працэнта (пры прагнозе 3,5 працэнта). На працягу года ўстойліва расла заработная плата. У снежні яна дасягнула амаль Br2700. Пенсіі ў рэальным выражэнні павялічыліся на 9,7 працэнта. Як і ў папярэднія гады, забяспечана падтрымка бюджэтнікаў і нізкааплатных катэгорый работнікаў. Прымаліся кропкавыя рашэнні па ўстанаўленні дадатковых выплат настаўнікам, урачам, таксама работнікам сацыяльнай сферы. На гэтыя мэты ў мінулым годзе накіравана больш як Br1,7 млрд", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Захавана макраэканамічная стабільнасць. Золатавалютныя рэзервы за год павялічыліся амаль на $800 млн і на 1 студзеня склалі амаль $9 млрд. У эканоміку прыцягнута $1,7 млрд прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове, прырост у параўнанні з 2023 годам - 3,5 працэнта. Больш як 70 працэнтаў ад аб'ёму інвестыцый укладзены ў рэальны сектар.
"Валютны рынак збалансаваны, насельніцтва выступіла чыстым прадаўцом валюты, умацоўваецца давер насельніцтва да нацыянальнай валюты. З пачатку года тэрміновыя банкаўскія ўклады ў беларускіх рублях выраслі амаль на Br3 млрд, або на 35 працэнтаў. Інфляцыя ў 2024 годзе была на рэкордна нізкім узроўні - 5,2 працэнта пры задачы не больш як 6 працэнтаў", - звярнуў увагу кіраўнік беларускага ўрада.
У мінулым годзе ў Беларусі прадоўжылі актыўна інвесціраваць у інфраструктуру ў рэгіёнах. Усяго на гэтыя мэты накіравана Br6,6 млрд, у тым ліку па асобных рашэннях кіраўніка дзяржавы.
"Калі гаварыць у агульным, зыходзячы з гэтых лічбаў, то сітуацыя ў эканоміцы стабільная і кіруемая. Адзіны паказчык, па якім мы не дасягнулі планкі задання, - гэта экспарт. Нягледзячы на тое, што аб'ём паставак вырас на $1,7 млрд, або на 3,5 працэнта, гэта ніжэй, чым ставілася задача. Як вы памятаеце, планавалася 7,6 працэнта. Кан'юнктурныя фактары, несумненна, аказалі свой уплыў. Нельга назваць дастатковымі і вынікі работы па дыверсіфікацыі экспартных паставак, нягледзячы на тое, што быў дасягнуты рэкордны аб'ём паставак у краіны Афрыкі з ростам у 3,3 раза", - зрабіў акцэнт Раман Галоўчанка.

Што датычыцца рэгіёнаў, паводле яго слоў, яны спрацавалі нядрэнна. "Усімі абласцямі выкананы заданні па намінальнай заработнай плаце, сукупных паступленнях даходаў бюджэту і аб'ёмах вытворчасці імпартазамяшчальных тавараў. Асабліва хачу адзначыць дадатныя вынікі, дасягнутыя кіраўніцтвам Віцебскай вобласці. Па інтэгральным паказчыку эфектыўнасці вобласць выйшла на чыстае другое месца, уступіўшы ўсяго 0,1 працэнта лідару рэйтынгу Мінску", - праінфармаваў прэм'ер-міністр.-0-
Фота Віталя Піваварчыка