Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 кастрычніка 2022, 15:15

Галоўчанка: Беларусь і РФ па выніках года дасягнуць рэкорднага тавараабароту ў памеры $45 млрд, а можа, і больш

3 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Расійская Федэрацыя па выніках года дасягнуць рэкорднага тавараабароту ў памеры $45 млрд, а можа, і больш. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка сёння ў Маскве на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Расіі Міхаілам Мішусціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэм'ер-міністр канстатаваў, што па выніках 8 месяцаў бягучага года аб'ём узаемнага гандлю павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года больш як на 12 працэнтаў. "І пры захаванні гэтай тэндэнцыі па выніках 2022 года разлічваю, што наш тавараабарот перасягне гістарычны максімум і складзе каля $45 млрд, а можа, яшчэ больш", - заявіў ён.

"Безумоўна, такія рэзультаты сведчаць, што была выбрана правільная стратэгія па замяшчэнні прадукцыі замежных вытворцаў, якія спынілі пастаўкі тавараў у нашы краіны. Арганізацыя сумесных вытворчасцей дазволіць і дае магчымасць не толькі адыходзіць ад залежнасці ад імпарту ў вузлах і абсталяванні, камплектуючых, але і, вядома ж, стварае новыя рабочыя месцы і надзейны фундамент для далейшага інавацыйнага развіцця эканомік нашых краін. У гэтым напрамку ўжо зроблена даволі шмат, але вялікі аб'ём работы яшчэ наперадзе", - адзначыў Раман Галоўчанка.

Ён таксама канстатаваў, што пры падтрымцы расійскага боку Беларусі ўдалося стабілізаваць экспартныя транспартныя патокі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі