Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 кастрычніка 2022, 15:51

Галоўчанка: Беларусь і РФ не толькі паспяхова процістаяць санкцыям, але і ўмацоўваюць супрацоўніцтва

3 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Расійская Федэрацыя не толькі паспяхова процістаяць санкцыям, але і ўмацоўваюць супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка сёння ў Маскве на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Расіі Міхаілам Мішусціным, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Інтэнсіўнасць кантактаў на ўсіх узроўнях, якую мы назіраем, пацвярджае зацікаўленасць у падтрыманні патрэбнай дынамікі ў актывізацыі двухбаковых адносін, аператыўнай выпрацоўцы ўзгодненых падыходаў для процідзеяння ашалеламу знешняму націску, - сказаў Раман Галоўчанка. - Падчас нашых сустрэч мы не раз гаварылі, што толькі дзякуючы сумесным намаганням зможам процістаяць гэтым неразумным санкцыям, накіраваным на разбурэнне нашых дзяржаў. Як бачым, гэта не проста словы, мы не толькі процістаім, але і ў гэтых вельмі няпростых умовах паспяхова развіваем узаемны гандаль, умацоўваем вытворчыя сувязі і ствараем новыя транспартна-лагістычныя ланцужкі".

"Сёння ва ўмовах нябачанага палітычнага і эканамічнага націску наша інтэграцыя прайшла сур'ёзны этап праверкі на трываласць, даказаўшы сваю эфектыўнасць і гатоўнасць процістаяць любым выклікам і пагрозам", - заявіў прэм'ер-міністр.

Раман Галоўчанка адзначыў, што прэзідэнты Беларусі і Расіі па выніках праведзенай на мінулым тыдні ў Сочы сустрэчы далі канкрэтныя даручэнні. "Наша задача - забяспечыць іх безумоўную практычную рэалізацыю", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі