30 студзеня, Алматы /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кыргызстан могуць давесці тавараабарот за бліжэйшыя пяць гадоў да $500 млн. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы са старшынёй Кабінета міністраў Кыргызстана - кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Адылбекам Касымаліевым у Алматы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Як было адзначана на сустрэчы, Беларусь і Кыргызстан маюць падобныя падыходы да вырашэння многіх актуальных пытанняў як на двухбаковым трэку, так і ў рамках інтэграцыйных пляцовак і міжнароднага парадку дня.
"Цяпер вельмі добры час для таго, каб абмеркаваць вынікі мінулага года і некаторыя акцэнты расставіць у нашай рабоце на будучы перыяд. Эканамічная сфера заўсёды была прыярытэтнай для нашага супрацоўніцтва, паколькі дае канкрэтны практычны вынік для абедзвюх краін", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, за 11 месяцаў 2024 года тавараабарот Беларусі і Кыргызстана вырас да ўзроўню 2023 года і перасягнуў $160 млн. "Трэба ўтрымаць гэтыя тэмпы, тым больш што патэнцыял для гэтага ёсць", - адзначыў прэм'ер-міністр.
Зыходзячы з напрацовак, якія ўжо ёсць, цалкам рэальна давесці тавараабарот за бліжэйшыя пяць гадоў да $500 млн, падкрэсліў ён. "Гэта даволі высокая планка. У нас ніколі такіх лічбаў не было. Але цяпер лічым іх цалкам дасягальнымі, тым больш што ёсць добрая дынаміка ў рэалізацыі двухбаковых праектаў", - дадаў кіраўнік беларускага ўрада.

Раман Галоўчанка наведвае з рабочым візітам Алматы (Казахстан) 30-31 студзеня для ўдзелу ў пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета.-0-