7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова прадаставіць Башкортастану выгадныя фінансавыя інструменты для паставак шырокага спектра прадукцыі. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з кіраўніком Рэспублікі Башкортастан Расійскай Федэрацыі Радзіем Хабіравым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Раман Галоўчанка адзначыў, што ўрады Беларусі і Расіі правялі настойлівую работу па даручэнні кіраўнікоў дзяржаў, якое датычылася рэалізацыі дэкрэта аб узаемным прызнанні тэхналагічных аперацый. "Была прынята пастанова ўрада Расійскай Федэрацыі, якая прадастаўляе нацыянальны рэжым закупак для беларускіх тавараў. Адпаведна ў нас няма ніякіх заканадаўчых праблем цяпер, якія абмяжоўвалі б магчымасці закупкі беларускіх тавараў, у тым ліку за кошт бюджэтных сродкаў або ў рамках праграм з дзяржаўнай падтрымкай", - сказаў ён.
"Таму ўся лінейка беларускага абсталявання - ад дарожна-будаўнічай тэхнікі да ліфтаў, мікраэлектронікі, вагонаў і гэтак далей - можа закупляцца ў рамках такіх праграм. Мы сур'ёзна пашырылі інструменты фінансавай падтрымкі для расійскіх пакупнікоў, і яны цяпер выклікаюць вялікую цікавасць. Мадэлі фінансавання могуць быць структураваны індывідуальна пад любую здзелку. Гэта і крэдытаванне спецыялізаваных прадпрыемстваў, такіх як карпарацыі развіцця рэгіёнаў, якія рэалізуюць ключавыя праекты або выступаюць цэнтралізаваным заказчыкам. Гэта і фандзіраванне рэгіянальных банкаў і лізінгавых кампаній, якія ў сваю чаргу могуць фінансаваць закупкі шырокага спектра запатрабаванай беларускай прадукцыі. Гэта і пастаўкі беларускіх тавараў у растэрміноўку праз беларускую спецыялізаваную лізінгавую арганізацыю "Прамагралізінг" з прадастаўленнем канечнаму пакупніку растэрміноўкі пад мінімальную маржу", - праінфармаваў прэм'ер-міністр.
Таксама выбудавана фінансавая інфраструктура з задзейнічаннем расійскага "Ашчадбанка" і яго даччынай кампаніі ў Беларусі, якая дае магчымасць рэзідэнтам Расійскай Федэрацыі набываць беларускую тэхніку ў крэдыт на льготных умовах.
"Упэўнены, што вы ўважліва вывучыце гэтыя прапановы і выбераце той варыянт, які найбольш падыдзе Башкортастану", - рэзюмаваў Раман Галоўчанка.-0-