Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 лістапада 2022, 13:57

Галоўчанка азнаёміўся з работай дадатку МПЗ "Падатак на прафесійны даход"

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка азнаёміўся з работай дадатку Міністэрства па падатках і зборах "Падатак на прафесійны даход", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У адпаведнасці з законам Беларусі ад 31 снежня 2021 года нумар 141-З "Аб змяненні законаў па пытаннях падаткаабкладання" з 1 студзеня 2023 года для фізічных асоб уводзіцца дадатковы асаблівы рэжым падаткаабкладання - падатак на прафесійны даход. Пераход на такі рэжым падаткаабкладання ажыццяўляецца добраахвотна.

Паводле слоў Рамана Галоўчанкі, да пераваг такога рэжыму адносяцца прастата прымянення, выгадныя падатковыя стаўкі, адсутнасць неабходнасці прадстаўляць падатковыя справаздачы і дэкларацыі, аўтаматычнае налічэнне і просты спосаб аплаты. "Гэта тое, што прапануе дзяржава. Узамен тыя, хто будуць карыстацца гэтым дадаткам, павінны выканаць сваю частку грамадскага дагавора і добрасумленна ўсё фіксаваць", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Прымяняць гэты падатковы рэжым будуць мець права фізічныя асобы, якія самастойна ажыццяўляюць дзейнасць (без прыцягнення іншых фізічных асоб), а таксама атрымліваюць даход ад выкарыстання маёмасці па пераліку відаў дзейнасці, вызначаных урадам. Цяпер праект адпаведнай пастановы знаходзіцца на зацвярджэнні ў Савеце Міністраў.

"Пералік відаў дзейнасці, які можа ажыццяўляцца плацельшчыкамі падатку на прафдаход, сфарміраваны і будзе зацвярджацца пастановай урада. Таксама тут трэба ўлічыць усё большую катэгорыю тых, хто аказвае паслугі праз інтэрнэт або іншыя сродкі сувязі, напрыклад, дае анлайн-кансультацыі, урокі і гэтак далей", - сказаў Раман Галоўчанка.

У МПЗ лічаць, што асаблівым рэжымам падаткаабкладання скарыстаюцца каля 100 тыс. чалавек. Цяпер у Беларусі налічваецца каля 40 тыс. самазанятых, якія з'яўляюцца патэнцыяльнымі карыстальнікамі дадатку "Падатак на прафесійны даход" (чакаецца, што 90 працэнтаў самазанятых скарыстаецца гэтым дадаткам). Акрамя таго, чакаецца, што частка індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць прафдзейнасць без наёмных работнікаў, таксама пяройдзе ў гэту катэгорыю.

Падатак на прафесійны даход прадугледжвае выплату фізічнымі асобамі падатку ў працэнтах ад выручкі, што ўключае абавязковыя страхавыя ўзносы ў ФСАН. Стаўкі падатку ўстаноўлены ў памеры 10 працэнтаў незалежна ад памеру атрыманай выручкі пры рабоце з фізічнымі асобамі і замежнымі юрыдычнымі асобамі, пры рабоце з беларускімі суб'ектамі гаспадарання - 10 працэнтаў пры суме выручкі не больш як Br60 тыс. і 20 працэнтаў пры перавышэнні названага памеру выручкі.

Для ўпершыню зарэгістраваных прадугледжана льгота ў выглядзе падатковага выліку ў памеры Br2 тыс.

Самастойна разлічваць падатак на прафесійны даход плацельшчыкам не трэба. Прымяненне падатковага выліку, памер стаўкі і іншыя асаблівасці разліку цалкам аўтаматызаваны. Таксама не патрабуецца прадстаўленне падатковых дэкларацый.

Для прымянення падатку на прафесійны даход фізічная асоба абавязана выкарыстоўваць лічбавую платформу - дадатак "Падатак на прафесійны даход" з выкарыстаннем смартфона або камп'ютара (уключаючы планшэтны), падключанага да інтэрнэту.

Фізічная асоба, якая выказала жаданне перайсці на прымяненне падатку на прафесійны даход, абавязана да пачатку ажыццяўлення дзейнасці ўстанавіць на свой смартфон або камп'ютар гэты дадатак і праінфармаваць падатковы орган праз дадатак аб прымяненні падатку на прафесійны даход.

Парадак выкарыстання дадатку, уключаючы перадачу падатковаму органу звестак аб суме разлікаў праз гэты дадатак, зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 1 ліпеня 2022 года нумар 433.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі