Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 снежня 2022, 13:56

Галоўчанка ацаніў імпартазамяшчальны праект лунінецкага прадпрыемства

2 снежня, Лунінец /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка 2 снежня наведвае Брэсцкую вобласць. У Лунінцы кіраўнік урада пабываў у вытворчых цэхах прыватнага ўнітарнага прадпрыемства "Вікторыя", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кампанія, створаная чвэрць стагоддзя таму, сёння з'яўляецца лідарам у вытворчасці літога алюмініевага посуду на тэрыторыі Беларусі. Штогод тут перапрацоўваюць больш за 1 тыс.т алюмінію, з якога вырабляецца больш за 170 найменняў прадукцыі. Прадпрыемства неаднаразова станавілася пераможцам і лаўрэатам розных рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Цяпер тут грунтоўна займаюцца распрацоўкай імпартазамяшчальнага праекта. Размова аб вытворчасці шасцяронных гідраўлічных помпаў, якія шырока выкарыстоўваюцца ў машынабудаванні.

"Адзіным іх вытворцам на постсавецкай прасторы быў завод у Кіраваградзе. Мы прапануем сваю замену імпарту: нашы спецыялісты па вытворчасці адлівак з алюмініевых сплаваў ужо спраектавалі аснастку для пяці відаў помпаў. Але абсталяванне для іх вытворчасці дорага каштуе, таму патрэбны кааперацыйныя сувязі - прадпрыемствы, з кім бы мы маглі гэты выраб рабіць", - растлумачыла дырэктар прадпрыемства Таццяна Удавенка.

Раман Галоўчанка даручыў старшыні Лунінецкага райвыканкама Аляксандру Савіну ўключыць прапанову ад прадпрыемства ў пералік раённых інавацыйных праектаў на 2023-2025 гады. Прэм'ер-міністр цікавіўся інвестыцыямі, укладзенымі за гады развіцця прадпрыемства, тым, як прадстаўлена прадукцыя айчыннага вытворцы ў гандлёвых сетках, планамі на будучыню.

Пасля гэтага Раман Галоўчанка накіраваўся на Лунінецкі малочны завод, дзе азнаёміўся з вытворчасцю і перспектывамі развіцця прадпрыемства. Першую прадукцыю тут выпусцілі ў снежні 1969 года. Сёння ААТ - адно з найбольш развітых і эканамічна стабільных прадпрыемстваў Лунінецкага раёна. Завод спецыялізуецца на вытворчасці сметанковага масла, сухога малака і натуральнамалочнай прадукцыі. У абмеркаванні актуальных пытанняў малакаперапрацоўшчыкаў прынялі ўдзел старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка і міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло.

У другой палавіне дня ў Пінску пад старшынствам прэм'ер-міністра пройдзе выязное пасяджэнне Прэзідыума Савета Міністраў. У цэнтры ўвагі - праграма развіцця гарадоў і раёнаў з насельніцтвам 80 тыс. і больш.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі