ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 30 верасня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 мая 2023, 16:09

Галоўчанка абмеркаваў варыянты будаўніцтва порта ў Мурманску з губернатарам вобласці

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка абмеркаваў варыянты будаўніцтва порта ў Мурманску з губернатарам Мурманскай вобласці Андрэем Чыбісам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Ёсць некалькі прапаноў, якія мы маем намер прадметна разгледзець і спыніцца на адным з варыянтаў. Затым я далажу кіраўніку дзяржавы аб прапановах урада для прыняцця канчатковага рашэння. Пасля гэтага мы вельмі хутка пяройдзем да стадыі непасрэдна бізнес-планавання, у тым ліку структуравання, юрыдычнай прапрацоўкі здзелкі, а таксама эканамічных пытанняў", - сказаў Раман Галоўчанка.

Ён падкрэсліў, што лагістыка ў апошнія гады набыла асаблівае значэнне. "Нашы інтарэсы цяпер у Мурманску, таму што тут - сукупнасць унікальных фактараў. Па-першае, незамярзаючы Кольскі заліў, па-другое, свабодны выхад у два акіяны. Тыя, хто працуе праз Мурманск, пазбаўлены ад рызык, якія патэнцыяльна могуць быць звязаны з нейкімі праблемамі ў акваторыі Балтыйскага мора з пункту гледжання свабоды перамяшчэння суднаў. Ад нашых былых партнёраў можна чакаць чаго хочаце, таму нам патрэбна страхоўка", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Акрамя таго, на думку кіраўніка беларускага ўрада, за Паўночным марскім шляхам будучыня. "Чыгуначная сетка развіта, рэалізуецца маштабная інвестыцыйная праграма па будаўніцтве новых пад'язных пуцей. Вельмі добрая прапускная здольнасць інфраструктуры чыгуначнага транспарту ў гэтым напрамку. Улічваючы сукупнасць усіх гэтых паказчыкаў, мы і сфакусіраваліся на Мурманскай вобласці", - растлумачыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі