Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 верасня 2022, 11:05

Галоўчанка 20-22 верасня наведае з рабочым візітам Уфу і Казань

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўніцтва з Расіяй сёння мае для Беларусі асаблівае значэнне ў плане нарошчвання і пераарыентацыі экспарту. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Урадавая дэлегацыя на чале з прэм'ер-міністрам 20-22 верасня наведае Уфу і Казань. Як адзначылі ў прэс-службе ўрада, праграма візіту насычана бізнес-сустрэчамі і прадметным дыялогам на прадпрыемствах.

"Супрацоўніцтва з Расіяй мае для нас асаблівае значэнне галоўным чынам з пункту гледжання нарошчвання беларускага экспарту і яго пераарыентацыі на рынак РФ. Мы планава працуем з расійскімі рэгіёнамі. У канцы мінулага года Беларусь наведваў кіраўнік Башкортастана. Беларуская дэлегацыя наведвала Татарстан. Нам неабходна гэту дынаміку падтрымліваць, рэгулярна кантраляваць выкананне дасягнутых дамоўленасцей і шукаць новыя нішы для супрацоўніцтва", - сказаў Раман Галоўчанка.

"Мэта зразумелая - гэта канкрэтныя новыя дамоўленасці па павелічэнні як паставак беларускіх тавараў у гэтыя рэгіёны, так і паставак з Башкортастана і Татарстана таго, што неабходна для забеспячэння ўстойлівай работы нашай прамысловасці", - дадаў прэм'ер-міністр і падкрэсліў максімальную практычную накіраванасць усіх сустрэч і перагавораў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі