Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 мая 2022, 17:00

Форум металургаў аб'яднае больш за 150 прадстаўнікоў прамысловага сектара Расіі і Беларусі

23 мая, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Форум па гандлі металапрадукцыяй аб'яднае ў Жлобіне больш за 150 прадстаўнікоў прамысловага і гандлёвага сектара Расіі і Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай таварнай біржы.

Беларуска-расійскі дзелавы форум "Вытворчасць і спажыванне чорных і каляровых металаў у Рэспубліцы Беларусь" пройдзе на базе ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК".

З 26-27 мая мерапрыемства аб'яднае больш за 150 прадстаўнікоў дзелавых колаў, у тым ліку вядучых вытворцаў і пастаўшчыкоў металавырабаў з Расіі. Удзельнікі форуму абмяркуюць бягучую сітуацыю на рынку металапрадукцыі ў Беларусі і Расіі, асноўныя трэнды 2022 года, а таксама ўвесь комплекс пытанняў, якія датычацца закупак і рэалізацыі металапрадукцыі на біржавых таргах. Таксама ў час візіту ў Беларусь дэлегацыя Расійскага саюза пастаўшчыкоў металапрадукцыі наведае ААТ "Гомсельмаш". Госці азнаёмяцца з матэрыяламі і тэхналогіямі, што прымяняюцца пры вытворчасці беларускай тэхнікі, а таксама правядуць перагаворы аб супрацоўніцтве.

Форум арганізуюць Беларуская ўніверсальная таварная біржа і Расійскі саюз пастаўшчыкоў металапрадукцыі, пры ўдзеле ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК" і ААТ "Гомсельмаш".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі