Фота з архіва
6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У жніўні фізічныя асобы ў Беларусі заставаліся чыстымі прадаўцамі замежнай валюты. Па выніках месяца яны прадалі на $218,9 млн больш, чым купілі. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
Агульны аб'ём купленай фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты ў жніўні склаў $949,7 млн, прададзенай - $1168,6 млн. У цэлым за студзень - жнівень бягучага года продаж фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты перавысіў яе куплю на $879,9 млн.
Суб'екты гаспадарання - рэзідэнты Беларусі ў жніўні выступілі ў ролі чыстых пакупнікоў замежнай валюты. Зыходзячы з даных Нацыянальнага банка, прадпрыемствы купілі валюты на $166,3 млн у эквіваленце больш, чым прадалі. Агульны аб'ём купленай юрыдычнымі асобамі замежнай валюты ў жніўні склаў $2,788 млрд, прададзенай - $2,622 млрд.
За студзень - жнівень купля юрыдычнымі асобамі замежнай валюты перавысіла яе продаж на $1,548 млрд.-0-