Фота з архіва
7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фізічныя асобы ў Беларусі ў студзені прадалі на $138,2 млн наяўнай замежнай валюты больш, чым купілі. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
Агульны аб'ём прададзенай фізічнымі асобамі наяўнай замежнай валюты ў студзені бягучага года склаў $702,4 млн, купленай - $564,2 млн.
Купля безнаяўнай замежнай валюты насельніцтвам у студзені перавысіла продаж больш як на $152 млн. Агульны аб'ём купленай фізічнымі асобамі безнаяўнай замежнай валюты склаў $340,8 млн, прададзенай - $188,6 млн.
Такім чынам, у студзені агульны аб'ём куплі фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты перавысіў яе продаж на $14 млн.
Суб'екты гаспадарання - рэзідэнты Беларусі ў студзені таксама выступалі ў ролі чыстых пакупнікоў замежнай валюты. Зыходзячы з даных Нацыянальнага банка, прадпрыемствы купілі на $137,9 млн валюты ў эквіваленце больш, чым прадалі.
Агульны аб’ём купленай юрыдычнымі асобамі замежнай валюты ў студзені склаў $2,122 млрд, прададзенай - $1,984 млрд.-0-