
7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фізічныя асобы ў Беларусі ў студзені прадалі на $89,2 млн наяўнай замежнай валюты больш, чым купілі. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
Агульны аб'ём прададзенай фізічнымі асобамі наяўнай замежнай валюты ў студзені бягучага года склаў $548,2 млн, купленай - $459 млн.
У сваю чаргу набыццё безнаяўнай замежнай валюты насельніцтвам у студзені перавысіла продаж больш як на $149 млн. Агульны аб'ём купленай фізічнымі асобамі безнаяўнай замежнай валюты склаў $312,9 млн, прададзенай - $163,2 млн.
Такім чынам, у студзені агульны аб'ём купленай фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты перавысіў яе прапанаванне на $60,4 млн.
Суб'екты гаспадарання - рэзідэнты Беларусі ў студзені таксама выступалі ў ролі чыстых пакупнікоў замежнай валюты. Зыходзячы з даных Нацыянальнага банка прадпрыемствы купілі на $14,4 млн валюты ў эквіваленце больш, чым прадалі.
Агульны аб'ём купленай юрыдычнымі асобамі замежнай валюты ў студзені склаў $1,871 млрд, прададзенай - $1,857 млрд.-0-