Фота Unsplash
7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У студзені-лютым 2025 года фізічныя асобы ў Беларусі прадалі на $7,8 млн замежнай валюты больш, чым купілі. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
Агульны аб'ём купленай фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты ў студзені-лютым склаў $1,921 млрд, прададзенай - $1,929 млрд. Пры гэтым у лютым насельніцтва сфарміравала чысты попыт на замежную валюту ў суме $15,2 млн.
Суб'екты гаспадарання - рэзідэнты Беларусі ў студзені-лютым выступалі ў ролі чыстых пакупнікоў замежнай валюты. Зыходзячы з даных Нацыянальнага банка, прадпрыемствы купілі на $508,1 млн валюты ў эквіваленце больш, чым прадалі. Агульны аб'ём купленай юрыдычнымі асобамі замежнай валюты ў студзені-лютым склаў $5,022 млрд, прададзенай - $4,514 млрд.
У лютым сума купленай юрыдычнымі асобамі замежнай валюты перавысіла яе продаж на $263,6 млн.-0-