Фота з архіва
7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У лютым фізічныя асобы ў Беларусі выступілі чыстымі прадаўцамі замежнай валюты. Па выніках месяца яны прадалі на $168 млн больш, чым купілі. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
Агульны аб'ём купленай фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты ў лютым склаў $753,1 млн, прададзенай - $921,1 млн. У цэлым за студзень - люты бягучага года продаж фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты перавысіў яе куплю на $154,1 млн.
Суб'екты гаспадарання - рэзідэнты Беларусі ў лютым выступілі ў ролі чыстых пакупнікоў замежнай валюты. Зыходзячы з даных Нацыянальнага банка прадпрыемствы купілі на $209,1 млн валюты ў эквіваленце больш, чым прадалі. Агульны аб'ём купленай юрыдычнымі асобамі замежнай валюты ў лютым склаў $2,199 млрд, прададзенай - $1,99 млрд.
За студзень - люты купля юрыдычнымі асобамі замежнай валюты перавысіла яе продаж на $347 млн.-0-