Фота з архіва
6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У лістападзе фізічныя асобы ў Беларусі заставаліся чыстымі прадаўцамі замежнай валюты. Па выніках месяца яны прадалі на $21 млн больш, чым купілі. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
Агульны аб'ём купленай фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты ў лістападзе склаў $978,4 млн, прададзенай - $999,4 млн. У цэлым за студзень - лістапад бягучага года продаж фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты перавысіў яе куплю на $1,532 млрд.
Суб'екты гаспадарання - рэзідэнты Беларусі ў лістападзе выступілі ў ролі чыстых пакупнікоў замежнай валюты. Зыходзячы з даных Нацыянальнага банка, прадпрыемствы купілі валюты на $518,7 млн у эквіваленце больш, чым прадалі. Агульны аб'ём купленай юрыдычнымі асобамі замежнай валюты ў лістападзе склаў $2,941 млрд, прададзенай - $2,422 млрд.
За студзень - лістапад купля юрыдычнымі асобамі замежнай валюты перавысіла яе продаж на $2,666 млрд.-0-