Фота з архіва
5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сакавіку фізасобы ў Беларусі заставаліся чыстымі прадаўцамі замежнай валюты. Па выніках месяца яны прадалі на $109,4 млн больш, чым купілі. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
Агульны аб'ём купленай фізасобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты ў сакавіку склаў $862,1 млн, прададзенай - $971,5 млн. У цэлым за студзень - сакавік бягучага года продаж фізасобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты перасягнуў яе куплю на $263,4 млн.
Суб'екты гаспадарання - рэзідэнты Беларусі ў сакавіку выступілі ў ролі чыстых пакупнікоў замежнай валюты. Зыходзячы з даных Нацыянальнага банка прадпрыемствы купілі на $247,6 млн валюты ў эквіваленце больш, чым прадалі. Агульны аб'ём купленай юрасобамі замежнай валюты ў сакавіку склаў $2,422 млрд, прададзенай - $2,174 млрд.
За студзень - сакавік купля юрасобамі замежнай валюты перасягнула яе продаж на $594,6 млн.-0-