
7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У маі фізасобы ў Беларусі заставаліся чыстымі прадаўцамі замежнай валюты. Па выніках месяца яны прадалі на $142,6 млн больш, чым купілі. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
Агульны аб'ём набытай фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты ў маі склаў $750,2 млн, прададзенай - $892,8 млн. У цэлым за студзень - май бягучага года продаж фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты перасягнуў яе куплю на $283,3 млн.
Суб'екты гаспадарання - рэзідэнты Беларусі ў маі выступілі ў ролі чыстых пакупнікоў замежнай валюты. Зыходзячы з даных Нацыянальнага банка, прадпрыемствы купілі на $116,4 млн валюты ў эквіваленце больш, чым прадалі. Агульны аб'ём набытай юрыдычнымі асобамі замежнай валюты ў маі склаў $2,212 млрд, прададзенай - $2,096 млрд.
За студзень - май купля юрыдычнымі асобамі замежнай валюты перасягнула яе продаж на $433,7 млн.-0-