ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 мая 2023, 11:25

Фізасобы ў Беларусі ў красавіку прадалі на $107,4 млн валюты больш, чым купілі

Фота з архіва
Фота з архіва

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У красавіку фізічныя асобы ў Беларусі заставаліся чыстымі прадаўцамі замежнай валюты. Па выніках месяца яны прадалі на $107,4 млн больш, чым купілі. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

Агульны аб'ём купленай фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты ў красавіку склаў $703,3 млн, прададзенай - $810,7 млн. У цэлым за студзень - красавік бягучага года продаж фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты перасягнуў яе куплю на $140,7 млн.

Суб'екты гаспадарання - рэзідэнты Беларусі ў красавіку таксама выступілі ў ролі чыстых прадаўцоў замежнай валюты.

Зыходзячы з даных Нацыянальнага банка, прадпрыемствы прадалі на $184,3 млн валюты ў эквіваленце больш, чым купілі. Агульны аб'ём купленай юрыдычнымі асобамі замежнай валюты ў красавіку склаў $1,929 млрд, прададзенай - больш за $2,113 млрд.

За студзень-красавік купля юрыдычнымі асобамі замежнай валюты перасягнула яе продаж на $317,3 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі