Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 мая 2022, 10:15

Фізасобы ў Беларусі прадалі ў красавіку на $116,5 млн валюты больш, чым купілі

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У красавіку фізасобы ў Беларусі прадаўжалі заставацца чыстымі прадаўцамі замежнай валюты. Па выніках месяца яны прадалі на $116,5 млн больш, чым купілі. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

Агульны аб'ём набытай фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты ў красавіку склаў $616,2 млн, прададзенай - $732,8 млн. У цэлым за студзень - красавік бягучага года продаж фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты перасягнуў яе куплю на $429,3 млн.

Суб'екты гаспадарання - рэзідэнты Беларусі ў красавіку таксама выступалі ў ролі чыстых прадаўцоў замежнай валюты. Зыходзячы з даных Нацыянальнага банка, прадпрыемствы прадалі на $154,2 млн валюты ў эквіваленце больш, чым купілі. Агульны аб'ём набытай юрыдычнымі асобамі замежнай валюты ў красавіку склаў $2,013 млрд, прададзенай - $2,167 млрд.

За студзень-красавік купля юрыдычнымі асобамі замежнай валюты перасягнула яе продаж на $327,3 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі