21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падатковыя дэкларацыі па падаходным падатку за 2018 год фізічныя асобы павінны прадставіць не пазней за 1 красавіка 2019 года, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве па падатках і зборах Беларусі.
Падаходны падатак, вылічаны падатковым органам на падставе прадстаўленай фізасобай дэкларацыі за 2018 год, трэба заплаціць у бюджэт не пазней за 3 чэрвеня 2019 года.
Напрыклад, даць справаздачу перад падатковай службай трэба тым, хто атрымаў даходы ад продажу другога (і больш) аўтамабіля, любога грузавіка або аўтобуса, а таксама ад продажу больш за адну кватэру, жылы дом, дачу, садовы домік, гараж, машына-месца, зямельны ўчастак. Падатковую дэкларацыю трэба таксама падаць пры атрыманні ў якасці падарунка сумы звыш Br6116 ад усіх крыніц на працягу года (выключэнне - атрыманне даходаў ад блізкіх сваякоў). Прадставіць падатковую дэкларацыю трэба і тым, хто здаваў унаём жыллё і атрымаў даход у памеры большым за Br6116. Задэклараваць неабходна даходы, атрыманыя з-за або за мяжой. Напрыклад, гэта могуць быць даходы ад работы па найме (кантракта), продажу акцый або іншых каштоўных папер, у выглядзе працэнтаў па рахунках (укладах) у замежных банках, даходы, атрыманыя ў дар ад замежных грамадзян.
Прадставіць дэкларацыю можна асабіста, наведаўшы падатковую службу, а таксама па пошце або праз асабісты кабінет падаткаплацельшчыка ў інтэрнэце.
За парушэнне тэрміну прадстаўлення падатковай дэкларацыі і тэрміну выплаты падатку прадугледжаны штрафы. Калі не падаць своечасова дэкларацыю, памер штрафу складае ад Br51 да Br255. За парушэнне тэрміну выплаты падаходнага падатку штраф ад Br12,75.-0-