Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 чэрвеня 2019, 16:37

Fitch пацвердзіла рэйтынг трох беларускіх банкаў на ўзроўні "B" са стабільным прагнозам

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агенцтва Fitch Ratings пацвердзіла доўгатэрміновыя рэйтынгі дэфорту эмітэнта (РДЭ) БПБ-Ашчадбанка, Белгазпрамбанка і Банка БелВЭБ на ўзроўні B, прагноз па доўгатэрміновых РДЭ - стабільны, паведамілі БЕЛТА ў агенцтве.

"Пацвярджэнне рэйтынгу разглядаемых банкаў адлюстроўвае меркаванне агенцтва адносна верагоднасці прадастаўлення ім інстытуцыянальнай падтрымкі ў выпадку неабходнасці ад іх мацярынскіх структур, якія з'яўляюцца аднымі з буйнейшых расійскіх дзяржаўных фінансавых арганізацый", - адзначылі ў Fitch.

98,4 працэнта ў БПБ-Ашчадбанку прыналежыць Ашчадбанку Расіі, 97,5 працэнта ў Банку БелВЭБ знаходзіцца ва ўласнасці Знешэканамбанка, а ўласнікамі Белгазпрамбанка сумесна з'яўляюцца ПАТ "Газпрам" і "Газпрамбанк", кожнаму з якіх прыналежыць па 49,82 працэнта.

Белгазпрамбанк нядаўна атрымаў новы ўзнос у капітал. Планы па прадастаўленні такіх узносаў двум іншым банкам адсутнічаюць, аднак Fitch лічыць, што падтрымка капіталам ад мацярынскіх структур будзе даступна ўсім тром банкам у выпадку неабходнасці. БПБ-Ашчадбанк, Белгазпрамбанк і Банк БелВЭБ перыядычна атрымлівалі падтрымку ад сваіх мацярынскіх структур у форме капіталу і субардзініраваных пазык.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі