Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 мая 2020, 15:14

Fitch пацвердзіла рэйтынг "Белдзяржстраха" на ўзроўні B са стабільным прагнозам

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агенцтва Fitch Ratings пацвердзіла рэйтынг фінансавай устойлівасці страхоўшчыка (РФУ) Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства "Белдзяржстрах" на ўзроўні В. Прагноз па рэйтынгу "стабільны", паведамілі БЕЛТА ў агенцтве.

Рэйтынг і прагноз па рэйтынгу "Белдзяржстраха" знаходзяцца на адным узроўні з доўгатэрміновым рэйтынгам дэфолту эмітэнта (РДЭ) Беларусі ў нацыянальнай валюце. Рэйтынг адлюстроўвае 100-працэнтную дзяржаўную ўласнасць, моцную рыначную пазіцыю "Белдзяржстраха" ў беларускім страхавым сектары, наяўнасць гарантый абавязковага страхавання і лідзіруючую рыначную пазіцыю кампаніі ў шэрагу сегментаў у Беларусі.

У выпадку змянення доўгатэрміновага РДЭ Беларусі ў нацыянальнай валюце, магчыма адпаведнае змяненне РФУ "Белдзяржстраха", лічаць у Fitch.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі