Фота Банка развіцця
6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспартнае фінансаванне паставак прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў у Самарскую вобласць абмеркавалі на сустрэчы ў Банку развіцця, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе банка.
Рост тавараабароту, пашырэнне дзелавых сувязей і паглыбленне кааперацыйнага ўзаемадзеяння - мэта візіту кіраўніцтва і прадстаўнікоў розных арганізацый Самарскай вобласці ў Беларусь, які стартуе сёння. Адным з першых у нашу краіну прыляцеў віцэ-губернатар вобласці Вячаслаў Раманаў. У Банку развіцця абмеркавалі экспартнае фінансаванне паставак прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў у Самарскую вобласць.
"Я ведаю пра Банк развіцця не па чутках. Калі працаваў у Тульскай вобласці, сумесна з нашымі прадпрыемствамі ўзаемадзейнічалі па праграмах фінансавай падтрымкі для набыцця беларускай прадукцыі. Цяпер хацелася б даведацца аб актуальных інструментах падтрымкі банка і сфарміраваць канкрэтны пул напрамкаў двухбаковага супрацоўніцтва", - сказаў Вячаслаў Раманаў. Ён таксама падкрэсліў, што сустрэча не мае азнаямленчы характар, а мае больш практычны інтарэс.
"У нас ёсць патрэбнасці ў абнаўленні паркаў камунальнага і грамадскага транспарту. Разглядаем набыццё гэтай тэхнікі ў тым ліку пры фінансавай падтрымцы беларускага Банка развіцця", - адзначыў віцэ-губернатар Самарскай вобласці.
На сустрэчы першы намеснік старшыні праўлення Банка развіцця Раман Бродаў звярнуў увагу, што паміж Беларуссю і Расіяй моцныя эканамічныя адносіны. "Аб гэтым сведчыць у тым ліку вялікая колькасць расійскіх кліентаў, якія звярнуліся за экспартным фінансаваннем у Банк развіцця і ўжо ажыццявілі пастаўкі неабходных ім тавараў або аплату паслуг беларускіх спецыялістаў", - сказаў Раман Бродаў.
Ён абазначыў гатоўнасць банка ўдзельнічаць у фінансаванні паставак айчыннай прадукцыі як у беларускіх, так і ў расійскіх рублях па розных мадэлях экспартнага супрацоўніцтва: прамое крэдытаванне прадпрыемстваў, міжбанкаўскае фінансаванне і лізінг. Бакі дэталёва абмеркавалі ўмовы прадастаўлення крэдытных рэсурсаў на прыкладзе патэнцыяльных і рэалізаваных экспартных кейсаў і дамовіліся прадоўжыць практычнае ўзаемадзеянне пасля наведвання самарскай дэлегацыяй шэрага беларускіх прадпрыемстваў і правядзення перадкантрактных перагавораў.-0-