Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 мая 2019, 12:27

Фінансаванне праграмы развіцця аграбізнесу ў Беларусі ў бягучым годзе складзе Br2,3 млрд

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінансаванне дзяржаўнай праграмы развіцця аграрнага бізнесу ў Беларусі на 2016-2020 гады складзе ў бягучым годзе Br2,3 млрд. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 3 мая 2019 года нумар 278, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У тым ліку на развіццё раслінаводства ў гэтым годзе накіруюць Br220 млн, жывёлагадоўлі - Br700,9 млн, рыбагаспадарчай дзейнасці - Br621 млн. Для тэхнічнага перааснашчэння і інфарматызацыі аграпрамысловага комплексу прадугледжана Br620 млн, захавання і выкарыстання меліяраваных зямель - Br157 млн.

На 2020 год фінансаванне дзяржпраграмы прадугледжана ў аб'ёме Br2,1 млрд.

Скарэкціраванай дзяржпраграмай прадугледжана павелічэнне да 2020 года аб'ёмаў паставак сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання на экспарт у вартасным выражэнні да $7 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі