Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 кастрычніка 2022, 11:55

Фінансаванне кааперацыйных праектаў, агульныя рынкі газу і нафты стануць тэмамі Савета ЕЭК 7 кастрычніка

5 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасяджэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі з удзелам віцэ-прэм'ераў краін Еўразійскага эканамічнага саюза пройдзе 7 кастрычніка ў рэжыме відэаканферэнцыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

Удзельнікі пасяджэння разгледзяць пытанне аб крыніцах і механізмах фінансавання прамысловых кааперацыйных праектаў саюза, дапоўняць пералік прыярытэтных еўразійскіх тэхналагічных платформ.

Віцэ-прэм'еры маюць намер абмеркаваць ход падрыхтоўкі праекта міжнароднага дагавора аб фарміраванні агульнага рынку газу ЕАЭС, ход падрыхтоўкі праекта дагавора (пратакола) аб фарміраванні агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў саюза.

У парадак дня ўключаны пытанні, якія датычацца стварэння рэгіянальнай арганізацыі па акрэдытацыі з удзелам краін ЕАЭС, СНД і іншых зацікаўленых дзяржаў, аптымізацыі працэдур ацэнкі адпаведнасці прадукцыі тэхрэгламентам ЕАЭС, зацвярджэння дарожнай карты па прымяненні ў ЕАЭС адзіных спосабаў крыптаграфічнай абароны сродкаў ідэнтыфікацыі тавараў.

Савет ЕЭК мае намер таксама вызначыць арганізацыі, якія ажыццяўляюць цэнтралізаваны гандаль электрычнай энергіяй па тэрміновых кантрактах і па кантрактах на суткі наперад на агульным электраэнергетычным рынку ЕАЭС.

Акрамя таго, на пасяджэнні запланавана разгледзець асаблівасці ўвозу ў ЕАЭС і абарачэння ў краінах саюза прадукцыі, што падлягае абавязковай ацэнцы адпаведнасці, ва ўмовах рэалізацыі мер па павышэнні ўстойлівасці эканомік дзяржаў-членаў; унясенне змяненняў у шэраг тэхрэгламентаў саюза і іншыя пытанні.

Беларусь у Савеце ЕЭК прадстаўляе віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі