Фота з архіва
25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прапанова аб стварэнні філіяла адукацыйнага цэнтра "Акадэмія якасці" БелДІСС ва Узбекістане прагучала пры сустрэчы старшыні Дзяржстандарту Алены Маргуновай з дэлегацыяй Узбекскага агенцтва па тэхнічным рэгуляванні пры Кабінеце Міністраў Узбекістана на чале з дырэктарам Узстандарту Акмалам Жуманазаравым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.
Дыялог адбыўся на палях 67-га пасяджэння Міждзяржаўнага савета па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі СНД у Ніжнім Ноўгарадзе. Кіраўнікі Дзяржстандарту и Узстандарту абмеркавалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва ў сферы тэхнічнага рэгулявання, улічваючы таксама праведзенае 18 чэрвеня ў Мінску пасяджэнне міжурадавай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Узбекістанам. Былі прапрацаваны і падыходы па выкананні комплекснай праграмы па зняцці тэхнічных бар'ераў ва ўзаемным гандлі і падрыхтоўцы пагаднення аб узаемным прызнанні вынікаў ацэнкі адпаведнасці.
Вялікую ўвагу ўдзельнікі сустрэчы ўдзялілі падрыхтоўцы кадраў у сферы тэхнічнага рэгулявання і падыходам да навучання спецыялістаў прадпрыемстваў-экспарцёраў у адпаведнасці з дзеючымі ў краінах абавязковымі патрабаваннямі да прадукцыі. Як прапанова для прапрацоўкі - стварэнне філіяла адукацыйнага цэнтра "Акадэмія якасці" Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі на тэрыторыі Узбекістана.-0-