13 сакавіка, Лунінецкі раён /Кар. БЕЛТА/. У Лунінецкім раёне з удзелам намесніка прэм'ер-міністра Юрыя Шулейкі арганізавалі сустрэчу, на якой абмяркоўваюць забеспячэнне ўнутранага рынку плодаагародніннай прадукцыяй, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У сустрэчы прымаюць удзел старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, упаўнаважаны Прэзідэнта ў Брэсцкай вобласці Міхаіл Русы, старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык, прадстаўнікі міністэрстваў, рэспубліканскіх сеткавых і рэгіянальных суб'ектаў гандлю, фермеры. У першай палавіне дня яны ў адной з фермерскіх гаспадарак азнаёміліся з працэсам уборкі морквы з палёў вясной, а таксама тэхналогіяй захоўвання і перапрацоўкі агародніннай прадукцыі. У час пленарнай нарады бакі абмяркоўваюць падыходы для бесперабойнага забеспячэння ўнутранага рынку ўласнай агароднінай і яблыкамі.

"Вырашылі сабрацца, каб паспрабаваць чарговы раз выбудаваць у правільным рэчышчы ўзаемаадносіны нашых сетак, вытворцаў, мясцовых органаў улады. На базе Брэсцкай вобласці хочам пабудаваць дыялог, як правільна сфарміраваць стабілізацыйныя фонды", - падкрэсліў Юрый Шулейка. Ён канстатаваў, што, на жаль, фіксуюцца выпадкі, калі на паліцах магазінаў пакупнікам прапаноўваюць баршчовы набор неналежнай якасці. "Адносіны, якія склаліся ў бягучым годзе, мяне абсалютна не задавольваюць, - сказаў намеснік прэм'ер-міністра. - Я стаўлю задачу, ставіць прэм'ер-міністр - раней падысці да пытання як нам правільна закласці стабфонд".

Асаблівы акцэнт зроблены на забеспячэнні бульбай. Яе Беларусь вырошчвае ў дастатковых аб'ёмах для задавальнення ўласных патрэб. Паводле слоў Юрыя Шулейкі, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю павінна дакладна вызначаць аб'ёмы спажывання бульбы. Такую колькасць вытворцы павінны закласці.
"У аснову ўсяго пакладзена, вядома, цана, - сказаў намеснік прэм'ер-міністра. - Думаю, што ў бліжэйшы час з'явіцца формула справядлівай цаны. Размова пакуль будзе ісці пра бульбу, можа, частка пра цыбулю".

Юрый Шулейка звярнуў увагу, што ў Беларусі прымаюць меры па павелічэнні аб'ёмаў вытворчасці плодаагародніннай прадукцыі. "Па яблыках працэс ужо пайшоў. Мы 3 тыс. га пасадзім. Гэта адказвае мне Міністэрства сельскай гаспадаркі. У бягучым годзе мы садзім 700 га садоў і 300 га ягаднікаў (гэта сарты, якія добра захоўваюцца), і тры гады запар - па 1 тыс. га. Гэта з палівам, гэта інтэнсіўныя сады, з патанненнем - 2/3. Такога ніколі не было", - звярнуў увагу віцэ-прэм'ер. Ён дадаў, што Беларусь закрыла круглагадовую пастаўку беларускіх агуркоў на прылаўкі. Арыенціровачна, праз тры гады вытворцы змогуць на 80 працэнтаў забяспечыць айчыннымі таматамі. Ёсць планы давесці гэтыя аб'ёмы да 100 працэнтаў.-0-