Сцяг Нядзеля, 7 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 жніўня 2025, 12:51

Еўразійскі міжурадавы савет зацвердзіў праграму развіцця таргоў на агульным біржавым рынку тавараў

Фота з архіва
Фота з архіва
15 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Кіраўнікі ўрадаў краін Еўразійскага эканамічнага саюза на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, якое прайшло 14-15 жніўня ў Чалпон-Аце (Кыргызстан) пад старшынствам прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына, зацвердзілі праграму развіцця таргоў на агульным біржавым рынку тавараў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).

Праграма распрацавана ў адпаведнасці са стратэгічнымі напрамкамі развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года. Дакумент складаецца з чатырох раздзелаў і ўключае агульныя палажэнні, сістэму мерапрыемстваў, механізмы забеспячэння рэалізацыі і рэсурснае забеспячэнне.

"Праграма прадугледжвае тры этапы: распрацоўку дакументаў для фарміравання агульнага біржавога рынку, рэалізацыю пілотных праектаў і правядзенне імітацыйных таргоў, а таксама старт поўнага функцыянавання біржавога рынку да 2029 года", - растлумачылі ў ЕЭК.

У праграму ўключаны 14 мерапрыемстваў, у тым ліку распрацоўка і прыняцце міжнароднага дагавора аб фарміраванні агульнага біржавога рынку тавараў, пагаднення паміж арганізатарамі таргоў і інфраструктурнымі арганізацыямі, актаў органаў Саюза і пратаколаў паміж арганізатарамі таргоў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі