Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 жніўня 2024, 20:04

Еўразія, Лацінская Амерыка, Афрыка. У "Беларуснафце" расказалі аб праектах на розных кантынентах

Аляксандр Ляхаў. Фота з архіва
Аляксандр Ляхаў. Фота з архіва
1 жніўня, Светлагорск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны дырэктар вытворчага аб'яднання "Беларуснафта" Аляксандр Ляхаў у час пасяджэння савета канцэрна "Белнафтахім" расказаў журналістам аб перспектыўных праектах на розных кантынентах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння "Беларуснафта" шырока прадстаўлена і на рынку Расійскай Федэрацыі. "У нас ёсць здбыўны праект. У гэтым годзе ўзровень здабычы нафты і газу ў гэтым праекце ўжо будзе супастаўны з узроўнем здабычы на беларускіх радовішчах. Гэта таксама каля 2 млн т нафтавага эквіваленту", - расказаў Аляксандр Ляхаў.

Станоўчыя тэндэнцыі - і ў сферы нафтасэрвісу. "Мы маем свае тэхналогіі, якія адаптаваны да работы як у Беларусі, так і ў Расіі. Апошнія дзесяцігоддзі мы актыўна вывучалі сусветны вопыт, прапрацавалі яго ў нашых геалагічных умовах. І цяпер у перыяд санкцый актыўна развіваем сэрвісны напрамак на расійскім рынку. Мы запатрабаваны і патрэбны - адчуваем гэта і пашыраем сваю прысутнасць", - падкрэсліў гендырэктар.

Таксама беларускія нафтавікі адкрыты да дыялогу з расійскімі калегамі. "Расія на сёння - адна з буйнейшых краін свету па здабычы нафты і газу, і, зразумела, там ёсць буйныя вертыкальныя інтэграваныя кампаніі, такія як група "Газпрам", "Раснафта" і інш., і мы з імі актыўна працуем з пункту гледжання пашырэння на іх рынак нашых тэхналогій і кааперацыі па распрацоўцы цяжказдабываемых запасаў", - сказаў Аляксандр Ляхаў.

Кампетэнцыі беларускіх нафтавікоў запатрабаваны і на іншых кантынентах. Так, "Беларуснафта" прысутнічае на рынку Лацінскай Амерыкі з 2006 года. "Прадаўжаем працаваць у такіх краінах, як Венесуэла, Эквадор, і гэта сведчыць аб тым, што за 15 гадоў мы пацвердзілі сваю жыццяздольнасць і намер развівацца далей", - акцэнтаваў Аляксандр Ляхаў. Па Афрыканскім кантыненце таксама разглядаюцца розныя варыянты. "Магчымасць іх рэалізацыі пакажа будучыня", - абазначыў гендырэктар.

Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі