Фота з архіва
26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) павысіў прагноз росту ВУП Беларусі на 2024-2025 гады, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на справаздачу банка аб эканамічных перспектывах рэгіёна.
Паводле прагнозаў ЕБРР, у Беларусі ў 2024 годзе ВУП павялічыцца на 4,2 працэнта, а ў 2025 годзе - на 2,5 працэнта. У маі бягучага года банк даваў больш сціплыя прагнозы - 2,8 працэнта і 2,2 працэнта адпаведна.
Паводле інфармацыі Белстата, ВУП Беларусі ў студзені - жніўні гэтага года вырас на 4,9 працэнта. Мэта па выніках 2024 года - рост на 3,8 працэнта, таму пакуль эканоміка расце тэмпамі значна вышэй за прагнозныя. Рост ВУП Беларусі ў 2025 годзе запланаваны на 4,1 працэнта.-0-