Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 жніўня 2019, 11:26

ЕС падтрымае праекты па павышэнні энергаэфектыўнасці ў Беларусі

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскі саюз падтрымае праекты па павышэнні эфектыўнасці выкарыстання энергіі і прыродных рэсурсаў у Беларусі. Гэта прадугледжана фінансавым пагадненнем "EU4Belarus: Механізм рэсурсаэфектыўнасці для Беларусі", паведамілі БЕЛТА ў Дэпартаменце па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта стандартызацыі.

Бюджэт новай сумеснай праграмы супрацоўніцтва складае 15 млн еўра. Пілотнымі для яе стануць Брэсцкая і Гродзенская вобласці.

Праграма дапаможа распрацаваць меры па распаўсюджанні інвестыцыйнай дзейнасці, што прадугледжвае эканомію энергіі, больш эфектыўнае кіраванне рэсурсамі, мадэрнізацыю муніцыпальнай і прыватнай інфраструктуры.

Еўрапейскі саюз таксама будзе падтрымліваць дыялог па пытаннях дзяржаўнай палітыкі, каардынацыю і ўзаемадзеянне паміж ключавымі зацікаўленымі бакамі ў гэтай галіне (дзяржаўнымі ведамствамі, мясцовай адміністрацыяй і грамадзянскай супольнасцю), патэнцыяльнымі інвестарамі і іншымі ігракамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі