ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 верасня 2023, 19:57

Ермаловіч: асноўная мэта нашай эканамічнай палітыкі - стварэнне камфортнага асяроддзя для жыцця людзей

Максім Ермаловіч. Фота з архіва
Максім Ермаловіч. Фота з архіва

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асноўная мэта нашай эканамічнай палітыкі - стварэнне камфортнага асяроддзя для жыцця людзей. Такое меркаванне выказаў журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Ермаловіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў Акадэміі кіравання прайшла лекцыя намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максіма Ермаловіча. Тэма лекцыйнага занятку - "Аб ролі дзяржавы ў развіцці нацыянальнай эканомікі". Удзел у лекцыі прынялі слухачы спецыяльнасці "дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай" і студэнты вочнай формы спецыяльнасці "дзяржаўнае кіраванне і эканоміка".

"Асноўная мэта ўсёй эканамічнай палітыкі дзяржавы - гэта павышэнне дабрабыту нашых грамадзян, стварэнне камфортнага асяроддзя для жыцця людзей", - сказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

"Кіраўнік дзяржавы ўдзяляе важную ўвагу пастаяннаму развіццю эканомікі. Пастаяннае развіццё азначае - своечасовае пераўзбраенне, мадэрнізацыя вытворчасці, рэалізацыя значных капіталаёмістых праектаў у мэтах павышэння эфектыўнасці, прадукцыйнасці працы. У гэтым асноўная задача, і яна рэалізуецца па розных напрамках. Кіраўнік дзяржавы быў ініцыятарам будаўніцтва атамнай электрастанцыі, у выніку чаго мы істотна павышаем сваю энерганезалежнасць, аб'ёмы вытворчасці электрычнай энергіі, неабходнай для народнай гаспадаркі. Цяпер рэалізуецца праграма імпартазамяшчэння, калі ў рамках Саюзнай дзяржавы сумесна з нашымі партнёрамі ў Расійскай Федэрацыі рэалізуецца цэлы набор маштабных інвестыцыйных праектаў, накіраваных на замяшчэнне той прадукцыі, якая вырабляецца на Захадзе. Мы вымушаны ствараць уласную вытворчасць з-за санкцыйных абмежаванняў, - адзначыў Максім Ермаловіч. - Для таго каб стварыць новы імпульс для развіцця рэгіёнаў, і была прыдумана новая форма рэалізацыі інвестыцыйнага цыкла: "Адзін рэгіён - адзін інвестпраект".

Нам сапраўды неабходны ў малых гарадах малыя інвестыцыйныя праекты, расказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. "Каб стваралася новае высокаэфектыўнае, высокапрадукцыйнае прадпрыемства з высокай заработнай платай, пажадана інавацыйнае. На гэта, уласна, і нацэлена рэалізацыя праекта "Адзін рэгіён - адзін праект", - падкрэсліў ён. - Кожны кіраўнік выканаўчай улады разумее важнасць гэтых інвестыцыйных праектаў, нацэлены на іх рэалізацыю. Разумее, што ў выніку рэалізацыі гэтага інвестыцыйнага праекта адбудзецца, як зменіцца заработная плата сярэдняя па рэгіёне, як будуць стварацца новыя рабочыя месцы, якая прадукцыя будзе выпускацца. Гэта вельмі важна. Таму што гэта дае магчымасць для людзей разумець перспектывы развіцця ўласнага рэгіёна, на мясцовай сыравіне вырабляць запатрабаваную на рынках (як на ўнутраным, так і на знешнім) прадукцыю і атрымліваць высокую зарплату. У гэтым асноўная мэта".

"Мэта таксама - і мадэрнізацыя вытворчасці. Там, дзе мы вырабляем прадукцыю недастаткова эфектыўна, - дадаў Максім Ермаловіч. - Ёсць маральная ўстарэласць тэхналагічнага абсталявання, трэба гэта абсталяванне замяніць. Гэта дасць магчымасць павысіць прадукцыйнасць, знізіць затраты і адпаведна больш рэсурсаў накіраваць на выплату заработнай платы, фарміраванне прыбытку прадпрыемства, на папаўненне бюджэту. Вось, уласна, у гэтым і складаецца асноўная мэта. Яна складаецца з цэлага набору форм і інструментаў рэалізацыі новага інвестыцыйнага цыкла: ад маштабных агульнадзяржаўных праектаў, інтэграцыйных праектаў да малых праектаў у гарадах і вёсках нашай краіны".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі