ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 30 сакавіка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 лютага 2020, 18:32

Энергаёмістасць ВУП Беларусі за 2019 год знізілася на 2,5 працэнта

Фота з архіва
Фота з архіва

24 лютага, Мінск /Юлія Неманкова - БЕЛТА/. Энергаёмістасць ВУП Беларусі за 2019 год знізілася на 2,5 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Дэпартаменце па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту.

"Дзяржпраграмай "Энергазберажэнне" ставілася задача знізіць энергаёмістасць ВУП у 2019 годзе на 1,3 працэнта. Паводле даных Белстата, гэты паказчык за мінулы год склаў 2,5 працэнта, - адзначылі ў дэпартаменце. - Энергаёмістасць ВУП Беларусі палепшылася ў параўнанні з Канадай і наблізілася да аналагічнага паказчыка Фінляндыі. Сярод прамыслова развітых краін СНД энергаёмістасць ВУП Беларусі ніжэй на 30 працэнтаў у адносінах да аналагічнага паказчыка РФ".

Як растлумачылі ў дэпартаменце, мэтавыя паказчыкі энергазберажэння на 2019 год, устаноўленыя дзяржпраграмай, выкананы большасцю органаў дзяржкіравання і рэгіёнаў за выключэннем Віцебскага і Магілёўскага абласных выканаўчых камітэтаў, Міністэрства прамысловасці, а таксама канцэрнаў "Белдзяржхарчпрам", "Беллеспаперапрам" і "Беллегпрам".

Эканомія паліўна-энергетычных рэсурсаў (ПЭР) за 2019 год склала 964,4 тыс. т умоўнага паліва пры плане 920 тыс. т. Найбольшую эканомію ПЭР - 320,3 тыс. т умоўнага паліва - атрымалася забяспечыць дзякуючы ўкараненню ў вытворчасць сучасных энергаэфектыўных (і павышэння энергаэфектыўнасці дзеючых) тэхналогій, працэсаў, абсталявання і матэрыялаў.

Доля мясцовых рэсурсаў у валавым спажыванні ПЭР склала 16,2 працэнта. Доля аднаўляльных крыніц энергіі (АКЭ) у валавым спажыванні ПЭР - 6,7 працэнта. Уведзены ў эксплуатацыю 25 цеплакрыніц на драўняным і тарфяным паліве, тры ветраэнергетычныя і тры біягазавыя ўстаноўкі.

На фінансаванне энергазберагальных мерапрыемстваў дзяржпраграмы ў 2019 годзе прадугледжана было накіраваць Br2,4 млрд. Па выніках года асвоена Br1,27 млрд (53,1 працэнта ад плана). З іх па падпраграме "Павышэнне энергаэфектыўнасці" асвоена Br1,18 млрд, па падпраграме "Развіццё выкарыстання мясцовых ПЭР, у тым ліку АКЭ" - Br94,4 млн. Асноўнымі крыніцамі фінансавання былі ўласныя сродкі арганізацый і крэдытныя рэсурсы банкаў (62,4 працэнта ў агульным аб'ёме інвестыцый). На долю мясцовых бюджэтаў прыпадае 25,5 працэнта, рэспубліканскага - 6,6 працэнта.

Гаворачы аб планах на 2020 год, у дэпартаменце адзначылі, што кіраўнік дзяржавы ў сферы энергазберажэння паставіў задачы па стрымліванні росту валавога спажывання ПЭР і збліжэнні энергаёмістасці ВУП Беларусі па парытэце пакупной здольнасці з сярэднесусветным значэннем гэтага паказчыка. Таксама вялікая ўвага надаецца максімальнаму ўключэнню ў паліўны баланс краіны ўласных ПЭР, у тым ліку АКЭ.

Што датычыцца міжнароднага супрацоўніцтва, у 2020 годзе дэпартамент прадоўжыць падрыхтоўку і рэалізацыю сумесных з міжнароднымі арганізацыямі праектаў па павышэнні энергаэфектыўнасці і развіцці выкарыстання АКЭ.

У прыватнасці, прадоўжыцца сумесны з Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця інвестыцыйны праект "Выкарыстанне драўнянай біямасы для цэнтралізаванага цеплазабеспячэння". Ён прадугледжвае будаўніцтва і рэканструкцыю кацельняў арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі з выкарыстаннем там драўнянага паліва. Аб'ём крэдытных сродкаў - $90 млн, перыяд рэалізацыі - 2014-2021 гады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі