ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 6 ліпеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 мая 2020, 13:18

Электронную сістэму ўліку драўніны тэсціруюць у 11 лясгасах

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Электронную сістэму ўліку драўніны тэсціруюць у 11 лясгасах, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

"Першым адпрацоўваць сістэму пачаў Уздзенскі лясгас. Цяпер актыўнае тэсціраванне яе доследнага ўзору праводзіцца ў 11 лесагаспадарчых установах, паступова іх колькасць будзе нарошчвацца. Пры гэтым праграмнае забеспячэнне ўжо ўстаноўлена ва ўсіх 98 лясгасах", - сказалі ў прэс-службе.

Праект указа прадугледжвае паэтапнае ўкараненне адзінай дзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы ўліку драўніны на працягу 2021 года. Дакумент ужо ўзгоднены з аблвыканкамамі і шэрагам міністэрстваў, прадаўжаецца работа па ўзгадненні з іншымі органамі дзяржаўнага кіравання.

Як паведамлялася, адзіную дзяржаўную аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму па ўліку драўніны і здзелак з ёй (АДАІС) пачалі распрацоўваць у 2017 годзе па даручэнні кіраўніка дзяржавы. Фінансаванне было забяспечана інвестыцыйным фондам Мінлясгаса, без прыцягнення бюджэтных сродкаў. Работу выконвалі выключна беларускія спецыялісты. Прадугледжваецца, што ў сістэме будуць працаваць усе юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія займаюцца нарыхтоўкай і вывазам драўніны.

У Расіі аналагічная сістэма была створана ў 2014 годзе для кантролю паходжання і абароту драўніны. У адпаведнасці з заканадаўствам яе выкарыстанне з'яўляецца абавязковай умовай для ўдзельнікаў рынку і распаўсюджваецца на ўсе здзелкі з драўнінай і лесапрадукцыяй. Падобныя інфармацыйныя сістэмы ёсць у Польшчы, Украіне, Фінляндыі, дзяржавах Балтыі і іншых краінах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі