ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 29 ліпеня 2021
Мінск Малавоблачна +23°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 чэрвеня 2021, 18:27

Эксперты МАГАТЭ правялі місію па пытаннях інжынерна-тэхнічнай падтрымкі эксплуатацыі БелАЭС

Фота БелАЭС
Фота БелАЭС

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эксперты МАГАТЭ правялі кансультатыўную місію па пытаннях інжынерна-тэхнічнай падтрымкі эксплуатацыі БелАЭС. Работа праходзіла ў фармаце відэа-канферэнц-сувязі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

"Эксперты МАГАТЭ сумесна з запрошанымі спецыялістамі з ЗША і Аргенціны разгледзелі вынікі самаацэнкі Беларускай АЭС выканання рэкамендацый і прапаноў, атрыманых у ходзе місіі МАГАТЭ па пытаннях эксплуатацыйнай бяспекі (Pre-OSART), якая адбылася на БелАЭС у жніўні 2019 года. Ацэнка дадзена па напрамках праверкі "Тэхнічная падтрымка" і "Вопыт эксплуатацыі". Атрыманыя рэкамендацыі будуць выкарыстаны пры падрыхтоўцы да правядзення ў кастрычніку 2021 года паўторнага візіту на Беларускую АЭС экспертнай групы Pre-OSART", - расказалі ў прэс-службе.

Місія МАГАТЭ Pre-OSART (Operational Safety Review Team) - місія групы аналізу эксплуатацыйнай бяспекі. У адпаведнасці з рэгламентам МАГАТЭ, яна праводзіцца для АЭС, якія будуюцца і ўводзяцца ў эксплуатацыю, да загрузкі ядзернага паліва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі