Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 верасня 2020, 11:03

Эксперт: заклікі абрушыць эканоміку - лакмусавая паперка для вызначэння ворагаў Беларусі

14 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Заклікі дзеячаў беларускай апазіцыі не плаціць падаткі і не аплачваць камунальныя паслугі, не купляць беларускія тавары для абрушвання эканомікі краіны з'яўляюцца лакмусавай паперкай, якая дае магчымасць выявіць сапраўдных ворагаў Беларусі. Такое меркаванне ў размове з карэспандэнтам БЕЛТА выказаў расійскі палітолаг, журналіст-міжнароднік Дзмітрый Бабіч.

"Прынцып "чым горш, тым лепш" - выдатная лакмусавая паперка для вызначэння радыкалаў і, прабачце, у рэшце рэшт, ворагаў Беларусі, - сказаў Дзмітрый Бабіч. - І той факт, што ўся беларуская апазіцыя чамусьці аказалася не ў Расіі або ў нейкай нейтральнай краіне, а ў Літве, Польшчы ці ў ЗША - гэта вельмі дрэнная прыкмета. Я не веру, што гэтыя людзі не чытаюць газет, не ведаюць, чаго хочуць улады Польшчы або Літвы адносна Беларусі".

Пры гэтым эксперт заўважыў, што Беларусь, у адрозненне ад суседзяў, не заклікае да змены ўлады ў якой-небудзь краіне. "Мінск не заклікае мяняць рэжым у Варшаве, хоць там вельмі агрэсіўна ставяцца да Беларусі, - сказаў ён. - Мы хочам - і ў Расіі, і ў Беларусі - захаваць свае дзяржавы, сваю самасць, калі хочаце. Калі людзі хочуць прыехаць паглядзець, як жыве краіна - калі ласка, Беларусь адкрыта. Беларусь не збіраецца нікому навязваць свае парадкі. Але і яе пакіньце ў спакоі, дайце ёй жыць і развівацца так, як хоча народ. Не страчваць рабочыя месцы, як гэта адбылося ў Польшчы. Не выязджаць за мяжу гастарбайтарамі, як гэта здарылася з краінамі Балтыі і Украінай".

Закранаючы тое, за чый кошт беларускія апазіцыянеры жывуць за мяжой, Дзмітрый Бабіч падкрэсліў: "Я практычна ўпэўнены, што ў Польшчы ўсе даброты для беларускіх эмігрантаў аплачваюцца не з польскага бюджэту. Гэта фонды Еўрасаюза, ЗША. І, зразумела ж, расплата за ўсё гэта павінна быць палітычная".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі